ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Ясна +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 мая 2023, 13:52

Беларусы заваявалі больш за 50 узнагарод чэмпіянату Еўропы па каратэ ў даспехах

Фота арганізатараў
Фота арганізатараў

2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены заваявалі больш за 50 медалёў на 6-м адкрытым чэмпіянаце Еўропы па каратэ ў даспехах, які прайшоў у Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Важкі ўклад у медальную скарбонку ўнесла каманда мінскага цэнтра "Дзіён" Міжнароднай лігі традыцыйных баявых мастацтваў (МЛТБМ). У яе актыве 13 узнагарод, 6 з якіх - вышэйшай пробы. Уладальнікамі залатых медалёў у асабістым кумітэ сталі Мацвей Цагалка, Макар Андрэйчык, Ілья Кухто, Іван Уласік, Кірыл Фалееў і Аляксей Коршун. Кіраўніком МЛТБМ доўгія гады з'яўляецца шматразовы чэмпіён свету і Еўропы майстар спорту СССР Сяргей Міруценка.

Усяго ў спаборніцтвах адкрытага кантынентальнага першынства ў розных узроставых катэгорыях прынялі ўдзел 173 спартсмены з Беларусі, Расіі, Казахстана, Туркменістана і Малдовы. Цяпер лепшыя майстры рыхтуюцца да выступлення на чэмпіянаце свету, які пройдзе летам у Токіа.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі