Сцяг Нядзеля, 25 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 красавіка 2025, 16:53

Беларусы заваявалі больш за 30 узнагарод турніру "Легенды гімнастыкі"

Фота Мінспорту
Фота Мінспорту
3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На базе РЦАП "Стайкі" завяршыўся міжнародны турнір па спартыўнай гімнастыцы "Легенды гімнастыкі" з удзелам атлетаў з чатырох краін, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Праграму спаборніцтваў завяршылі фіналы ў асобных відах сярод юніёраў і юніёрак. У дзяўчат перамогі на брусах і ў вольных практыкаваннях атрымала наша Сафія Штыхецкая, якая стала абсалютнай чэмпіёнкай дамашняга турніру. Раней беларуска святкавала поспех у мнагабор'і, а таксама ў практыкаванні на бервяне і ў апорным скачку. Двухразовым прызёрам чацвярга стала і наша Ганна Залатухіна, якая ўзяла серабро на брусах і бронзу на дыване.

У практыкаванні на кольцах у хлопцаў лепшым быў беларус Уладзіслаў Басаргін, бронза ў гэтым відзе дасталася яго суайчынніку Арцёму Снятко. У апорным скачку першынстваваў наш Гардзей Перадзярэеў, другім размясціўся яго партнёр па камандзе Станіслаў Паўлючэнка. У практыкаванні на паралельных брусах беларусы Уладзіслаў Басаргін і Арсеній Баклага выйгралі серабро і бронзу адпаведна.

Такім чынам, увогуле прадстаўнікі нашай краіны заваявалі 36 медалёў турніру "Легенды гімнастыкі": 11 залатых, 13 сярэбраных і 12 бронзавых. Усяго міжнародныя спаборніцтвы ў "Стайках" сабралі каля сотні гімнастаў з Беларусі, Расіі, Казахстана і Узбекістана.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі