Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 лютага 2023, 09:30

Беларусы заваявалі 12 залатых медалёў на турніры па індорвеславанні ў Маскве

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Маскве завяршыўся IV Зімовы Кубак па веславанні на трэнажорах у закрытых памяшканнях AAACUP & KAYAKFIRST WINTER CUP з удзелам беларускіх атлетаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.

Усяго на Кубку выступілі 800 спартсменаў, якія выяўлялі лепшых у спаборніцтвах на трэнажорах KayakFirst, што імітуюць заняткі на байдарцы і каноэ. Па выніках выступленняў у дысцыпліне Supersprint (адзіночка, 350 метраў) залатыя медалі заваявалі нашы юніёры Глеб Чабатароў, Ілья Цымбалюк і Марыя Місючэнка, прадстаўнікі маладзёжнага складу зборнай Антон Канапелька і Марыя Ахраменка, а таксама Мікіта Борыкаў і Вольга Худзенка ў мужчынскім і жаночым заліку адпаведна.

У дысцыпліне Superforce (адзіночка, 650 метраў) лепшыя рэзультаты ў сваіх узроставых катэгорыях паказалі Марыя Ахраменка, Дзяніс Ярмоленка (абодва - U23) і Вольга Худзенка. У новым відзе праграмы SpaceMIX (змешаная эстафета на 1500 метраў) перамог беларускі квартэт у складзе Марыіі Ахраменка, Дзяніса Ярмоленкі, Віталя Мельніка і Іны Саўчук. Акрамя таго, нашаму Дзмітрыю Натынчыку не было роўных у мужчынскім дваябор'і на 1000 м.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі