Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 жніўня 2024, 09:10

Беларусы заваявалі 11 узнагарод чэмпіянату свету па веславанні на байдарках і каноэ

Вольга Худзенка і Марына Літвінчук. Фота з архіва
Вольга Худзенка і Марына Літвінчук. Фота з архіва
26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Самаркандскім вяслярным канале ва Узбекістане завяршыўся чэмпіянат свету па веславанні на байдарках і каноэ 2024 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Удзел у планетарным форуме прынялі амаль 300 весляроў з 48 краін. Прадстаўнікі беларускай каманды выйгралі 4 залатыя, 4 сярэбраныя і 3 бронзавыя медалі. Чэмпіёнамі свету сталі Алена Ноздрава (каноэ-адзіночка, 1000 м), Мікіта Борыкаў і Алег Юрэня (байдарка-двойка, 1000 м), Юлія Трушкіна і Іна Нядзелькіна (каноэ-двойка, 500 м), а таксама квартэт у складзе: Надзея Кушнер, Вольга Худзенка, Уладзіслаў Кравец і Дзмітрый Натынчык (байдарка-чацвёрка, 500 м, мікст).

На другую прыступку п'едэстала паднімаліся Марына Літвінчук (К1, 1000 м і 5000 м), Вольга Худзенка і Дзмітрый Натынчык (К2, 500 м, мікст), а таксама Ангеліна Барданоўская, Вольга Клімава, Уладзіслаў Палешка і Віталь Асецкі (С4, 500 м, мікст). Бронзавымі прызёрамі турніру сталі Уладзіслаў Кравец (К1, 500 м), Вольга Худзенка з Марынай Літвінчук (К2, 200 м) і Уладзіслаў Палешка з Інай Нядзелькінай (С2, 500 м, мікст).

Раней у гэтым годзе нашы спартсмены паспяхова выступілі на чэрвеньскім чэмпіянаце Еўропы ў Венгрыі, заваяваўшы дзевяць узнагарод (5-2-2). На Алімпійскіх гульнях у Парыжы былі прадстаўлены двое беларускіх весляроў: байдарачнік Уладзіслаў Кравец фінішаваў чацвёртым на дыстанцыі 1000 м, а канаістка Юлія Трушкіна заняла пятае месца на 200-метроўцы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі