Сцяг Субота, 12 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 чэрвеня 2025, 15:46

Беларусы занялі ўвесь п'едэстал на 500-метроўцы ў каноэ-адзіночцы на Кубку мацнейшых 

Фота з архіва
Фота з архіва
22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы заваявалі чатыры залатыя медалі ў ранішняй праграме заключнага дня Кубка мацнейшых спартсменаў па веславанні на байдарках і каноэ ў Заслаўі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. 

Раніцай 22 чэрвеня адбыліся чатыры фіналы, па выніках двух з іх п'едэстал аказаўся поўнасцю беларускім. На дыстанцыі 500 метраў у мужчынскай каноэ-адзіночцы перамогу атрымаў Глеб Чабатароў, следам за ім фінішаваў Уладзіслаў Палешка, тройку прызёраў замкнуў Дзяніс Патапенка. У гэтай жа дысцыпліне ў жанчын першынствавала Кацярына Семянцова, другое месца заняла Марыя Папічыч, бронзу выйграла Іна Нядзелькіна. 

У вырашальным заездзе мужчынскіх байдарак-адзіночак на 500 метраў чарговае золата Кубка мацнейшых узяў наш Уладзіслаў Кравец, які апярэдзіў суайчынніка Дзяніса Ярмоленку. Трэці вынік - у расіяніна Дзмітрыя Аўдзеева. На 200-метроўцы ў байдарачніц лепшы час паказала беларуска Іна Саўчук, якая на 0,06 секунды абышла Юлію Бабашынскую з Расіі. Трэцяй стала яшчэ адна расіянка Наталля Падольская. 

У 15.00 на вяслярным канале ў Заслаўі адбудуцца два медальныя заезды ў мужчынскіх і жаночых байдарак-чацвёрак. Праграму міжнароднага турніру завершаць чатыры адзіночныя фіналы на дыстанцыі 5000 метраў, якія пройдуць з 16:00 па 18:00.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі