Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 чэрвеня 2019, 15:16

Беларусы занялі 7-е месца на турніры па пляжным футболе II Еўрапейскіх гульняў

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па пляжным футболе заняла 7-е месца на II Еўрапейскіх гульнях у Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сваім заключным паядынку на стадыёне САК "Алімпійскі" беларускія падапечныя іспанскага трэнера Нікаласа Альварада перамаглі аўтсайдара турніру каманду Румыніі з лікам 5:2. У складзе беларусаў галявы дубль аформіў Алег Гапон, яшчэ галы забілі Іван Мірановіч, Дзяніс Самсонаў і Іван Канстанцінаў.

На старце папярэдняга этапу беларусы абыгралі румын з рэзультатам 6:1, затым адолелі швейцарцаў у серыі пасляматчавых пенальці, а потым уступілі партугальцам - 3:7. У выніку зборная Беларусі, якая нацэльвалася на тое, каб трапіць у лік прызёраў дамашніх Гульняў, не змагла выйсці ў паўфінал, заняўшы толькі 3-е месца ў папярэдняй групе А. У першай гульні суцяшальнага турніру за 5-8-я месцы беларускія "пляжнікі" прайгралі пераможцам I Еўрапейскіх гульняў расіянам у серыі пенальці.

Пазней расійская дружына паспрачаецца з італьянцамі за 5-е падагульняючае месца, а потым адбудуцца медальныя паядынкі. У 17.00 бронзу пачнуць аспрэчваць каманды Украіны і Швейцарыі, а ў 18.30 зборныя Іспаніі і Партугаліі сустрэнуцца ў матчы за залатыя медалі.

На I Еўрапейскіх гульнях у Баку-2015 у матчы за чэмпіёнскі тытул расіяне перамаглі італьянцаў з лікам 3:2. Уладальнікамі бронзы тады сталі партугальцы, якія ўзялі верх над швейцарцамі - 6:5.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі