Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 мая 2021, 09:00

Беларусы занялі 6-е месца ў камбінаванай змешанай эстафеце 4х100 м на ЧЕ па плаванні

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі квартэт заняў 6-е месца ў камбінаванай змешанай эстафеце 4х100 м на ЧЕ па плаванні, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Віктар Стасяловіч, Ілья Шымановіч, Настасся Куляшова і Настасся Шкурдай паказалі падагульняючы час 3 мін 46,82 сек. Перамогу святкавала брытанская чацвёрка, за якую выступалі Кэтлін Доўсан, Адам Піці, Джэймс Гай і Анна Хопкін, - 3 мін 38,82 сек. Другое месца ў змешанай дружыны Нідэрландаў - 3 мін 41,28 сек. Замкнулі тройку прызёраў спартсмены Італіі - 3 мін 42,40 сек.

У стартах на 200 м комплексным плаваннем у мужчын не было роўных іспанцу Уга Гансалесу дэ Алівейрэ - 1 мін 56,76 сек. Швейцарац Жэрэмі Дэпланш стаў другім - 1 мін 56,95 сек. Бронза ў італьянца Альберта Рацэці - 1 мін 57,25 сек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі