ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 16 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 верасня 2021, 19:59

Беларусы выйшлі ў паўфінал турніру па міні-футболе на Гульнях краін СНД у Казані

Фота з архіва
Фота з архіва

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы атрымалі другую вікторыю ў турніры па міні-футболе на першых Гульнях краін СНД у Казані, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сваім другім паядынку юнацкая зборная Беларусі (U-19) сёння абыграла сапернікаў з Кыргызстана з лікам 2:0. Учора ў першым матчы папярэдняй групы В беларусы разграмілі каманду Азербайджана таксама з сухім рэзультатам - 6:0.

Такім чынам, падапечныя Аляксандра Чэрніка занялі першае месца і ў паўфінале сустрэнуцца з другой камандай папярэдняй групы А. Там фаварытам з'яўляецца зборная Расіі, якая напярэдадні не пакінула ніякіх шанцаў на поспех малдаванам, выйграўшы з рэзультатам 16:3. Сёння расіяне згуляюць з узбекскімі спартсменамі.

У паўфінал выходзяць па дзве лепшыя дружыны з кожнай групы, а каманды, якія фінішуюць апошнімі, сустрэнуцца ў матчы за пятае падагульняючае месца. Паўфінальныя сустрэчы адбудуцца 10 верасня, а фінал і матч за бронзавыя ўзнагароды пройдуць 11 верасня.

Для беларускай каманды спаборніцтвы ў сталіцы Татарстана з'яўляюцца праверкай сіл перад кваліфікацыйным турнірам юнацкага чэмпіянату Еўропы 2022 года. Сапернікамі беларусаў у 7-й адборачнай групе будуць равеснікі з Харватыі, Латвіі і Азербайджана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі