Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 ліпеня 2019, 19:18

Беларусы выйшлі ў фінал маладзёжнай Лігі нацый па баскетболе 3х3

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мужчынская маладзёжная зборная Беларусі (U-23) прабілася ў фінальны этап Лігі нацый па баскетболе 3х3, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Два заключныя туры групавога раўнда прайшлі ў кітайскім Ічане. Там беларусы абмяняліся перамогамі з камандай Японіі - 18:21 і 20:15, перамаглі каманды Кітая - 20:14 і Тайланда - 17:14, а таксама двойчы ўступілі расіянам - 06:21 і 16:21.

Па выніках шасці папярэдніх этапаў падапечныя Дзмітрыя Калтунова, якія ў гэтым сезоне дэбютавалі ў Лізе нацый, занялі другое месца ў групе Азія-Еўропа і заваявалі права згуляць у вырашальным раўндзе. Ён пройдзе 13-15 верасня ў Будапешце з удзелам 16 лепшых каманд.

У складзе беларускай каманды гуляюць Андрэй Рагазенка, Валянцін Назараў, Цімафей Паролеў і Максім Лютыч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі