Фота Мінспорту
12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены заваявалі сем узнагарод на этапе Сусветнай серыі па плаванні сярод атлетаў з парушэннем апорна-рухальнага апарату, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.
Спаборніцтвы праходзілі ў сталіцы Егіпта Каіры, у актыве нашай каманды пяць залатых і два сярэбраныя медалі. Трохразовай пераможцай турніру стала Хрысціна Ешчык, якая першынствавала на дыстанцыях 50 і 100 м вольным стылем, а таксама на стаметроўцы брасам. Дар'я Шашко атрымала вікторыю на стаметроўцы на спіне сярод юніёрак, а таксама заваявала два сярэбраныя медалі на дыстанцыях 100 м брасам і 200 м комплексным плаваннем. Акрамя таго, Дзмітрый Ціханёнак паказаў лепшы рэзультат на стаметроўцы вольным стылем.-0-