Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 верасня 2022, 12:27

Беларусы выйгралі два залатыя медалі ў чацвёрты дзень Кубка Расіі па кулявой стральбе

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У спартыўным комплексе "Лісіная нара" ў Ігнатаве прадаўжаецца фінал адкрытага Кубка Расіі па кулявой стральбе з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У чацвёрты дзень Кубка спартсмены выступалі ў камандных спаборніцтвах па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Пераможцамі як мужчынскага, так і жаночага турніраў сталі зборныя Беларусі. На вышэйшую прыступку п'едэстала ў мужчын падняліся нашы Ян Чыгілейчык, Ілья Чаргейка і Уладзімір Чарноў, сярод дзяўчат першынствавала каманда ў складзе Уладзіславы Пранько, Лізаветы Цыдзік і Марыі Мартынавай. Такім чынам, пасля чатырох дзён турніру ў актыве нашай зборнай ужо 12 медалёў (3 залатыя, 4 сярэбраныя і 5 бронзавых узнагарод).

Усяго ў фінале адкрытага Кубка Расіі па кулявой стральбе прымаюць удзел больш за 400 спартсменаў з Беларусі, Расіі, Казахстана і Ізраіля. Нашу зборную прадстаўляюць 25 лепшых стралкоў краіны, сярод якіх 11 юніёраў, якія выступаюць у турніры нараўне з дарослымі спартсменамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі