Фота Мінспорту
14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У кіпрскай Ларнацы завяршыўся маладзёжны чэмпіянат свету па самба з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.
У заключны дзень спаборніцтваў прадстаўнікі нашай каманды ўзялі чатыры ўзнагароды. Сярэбранымі прызёрамі сталі Хрысціна Яўсюк (65 кг), Ігар Міраеўскі (64 кг) і Арсеній Маліцкі (звыш 98 кг), а бронзу выйграла Паліна Бурачкова (54 кг). Такім чынам, усяго на турніры беларускія самбісты заваявалі адзін залаты, шэсць сярэбраных і дзесяць бронзавых медалёў. Адзіным чэмпіёнам свету сярод моладзі з нашай краіны стаў Геральд-Леанард Красоўскі (71 кг).
Раней на другую прыступку п'едэстала падымаліся Мар'яна Жукавец (80 кг), Павел Мішчанка (79 кг) і Аляксандр Баўфалік (88 кг). Трэція месцы ў сваіх вагавых катэгорыях занялі Дзіяна Куц (47 кг), Руслана Шоба (50 кг), Хрысціна Яўсюк (65 кг), Паліна Лук'янчук (звыш 80 кг), Карына Лукашэвіч (44 кг), Руслана Шоба (50 кг), Варвара Белачуб (72 кг), Іван Шадрын (58 кг) і Арцём Коўцюх (звыш 88 кг).-0-