Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 верасня 2021, 11:41

Беларусы ўзялі яшчэ восем узнагарод на І Гульнях краін СНД у Казані

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Восем медалёў заваявалі напярэдадні беларускія спартсмены ў чарговы спаборніцкі дзень на І Гульнях краін СНД у Казані, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

На вышэйшую прыступку п'едэстала гонару паднялася самбістка Настасся Грышчанка (вагавая катэгорыя звыш 80 кг). У гэтым жа відзе адзінаборстваў Настасся Скварцова (72 кг) стала ўладальніцай сярэбранай узнагароды.

У стральбе з малакалібернай вінтоўкі з трох пазіцый на дыстанцыі 50 м сярод юніёраў беларус Аляксандр Ляснухін заняў другое месца.

Яшчэ пяць бронзавых медалёў прынеслі ў скарбонку каманды Беларусі прадстаўнікі самба. Бронзу заваявалі Эдуард Куцко (79 кг), Вікторыя Мажуга (50 кг), Настасся Падалячына (59 кг), Ксенія Бакуменка (69 кг) і Паліна Граматнева (80 кг).

Такім чынам, на рахунку беларускіх спартсменаў 6 залатых, 21 сярэбраная і 17 бронзавых узнагарод. Яны займаюць пятае месца ў камандным заліку. У тройцы лепшых - дружыны Расіі (81-21-29), Узбекістана (17-26-24) і Азербайджана (12-9-18).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі