
8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У пасёлку Балтым Свярдлоўскай вобласці завяршыўся турнір па настольным тэнісе "Кубак Захарава" з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БФНТ.
Адзіны медаль нацыянальнай камандзе Беларусі прынеслі Георгій Кунац і Кацярына Баравок, якія сталі бронзавымі прызёрамі ў змешаным парным разрадзе. Усяго ў спаборніцтвах у міксце прыняла ўдзел 51 пара, у васьмёрку мацнейшых трапіў яшчэ адзін беларускі дуэт у складзе Міхаіла Цыганоўскага і Веры Волкавай.
У адзіночным разрадзе ў жанчын у асноўную сетку выйшлі Кацярына Баравок, Вера Волкава і Вераніка Вараб'ёва, аднак усе тры дзяўчыны завяршылі выступленні ў першым крузе. У мужчынскім асабістым турніры наш Георгій Кунац спыніўся на этапе чвэрцьфіналу, а Міхаіл Цыганоўскі і Нікан Шутаў выбылі на стадыі 1/16 фіналу. У мужчынскім і жаночым парным разрадах ніводны дуэт з Беларусі не прайшоў далей за 1/8 фіналу.-0-