Фота beachsoccer.by
11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па пляжным футболе паражэннем завяршыла трэніровачны збор у аманскім Маскаце, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У другім кантрольным паядынку каманда Нікаласа Альварада ўступіла зборнай Амана з рэзультатам 5:8. У складзе беларусаў галявы дубль аформіў Алег Гапон, па разу вызначыліся Ігар Брыштэль, Арцемій Дрозд і Мікіта Чайкоўскі. У першым спарынгу беларуская зборная выйграла з лікам 5:1. У гэтай сустрэчы таксама двойчы вароты сапернікаў паразіў Алег Гапон, па адным мячы ў свой актыў запісалі Ігар Брыштэль, Анатоль Рабко і Іван Канстанцінаў.
Сёння беларуская дружына адпраўляецца дадому, а ў хуткім часе возьме курс на Маскву, дзе правядзе кантрольныя матчы са зборнай Расіі.-0-