Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
31 студзеня 2020, 16:42

Беларусы ўступілі партугальцам у кваліфікацыі ЧС па міні-футболе

31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па міні-футболе прайграла партугальцам 1:2 на старце элітнага раўнда кваліфікацыі чэмпіянату свету, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым матчы групы А ў партугальскім Повуа-дэ-Варзім з гаспадарамі турніру беларусы выйшлі наперад у самым канцы першага тайма пасля дакладнага ўдару Паўла Рагавіка. Аднак у другой палавіне сустрэчы партугальцы, якія з'яўляюцца дзеючымі чэмпіёнамі Еўропы, змаглі вызначыцца двойчы і дабіліся перамогі. У другім паядынку першага тура зборная Італіі не змагла адолець фінаў, згуляўшы ўнічыю - 2:2. У гэтай гульні італьянцы не забілі два пенальці.

Сёння ў другі гульнявы дзень падапечныя Аляксандра Савінцава згуляюць з італьянскай зборнай, а 2 лютага завершаць спаборніцтвы матчам з камандай Фінляндыі.

У харвацкім Осіеку адбыліся матчы другога тура ў квартэце С. Зборная Азербайджана атрымала валявую вікторыю над расіянамі з лікам 4:3, а харваты абыгралі славакаў - 3:2. Становішча каманд пасля двух гульнявых дзён: Харватыя - 6 ачкоў, Азербайджан - 3, Расія - 3, Славакія - 0.

Склады астатніх груп элітнага раўнда:

В - Сербія (гаспадар турніру), Іспанія, Украіна, Францыя;

D - Чэхія (гаспадар турніру), Славенія, Румынія, Казахстан.

Пераможцы чатырох груп элітнага раўнда атрымаюць прамыя пуцёўкі ў фінальную стадыю ЧС-2020, а каманды, якія занялі другія месцы, правядуць у красавіку стыкавыя паядынкі за два пропускі, што засталіся.

Фінальная частка сусветнага першынства з удзелам 24 лепшых каманд планеты пройдзе з 12 верасня па 4 кастрычніка ў Літве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі