Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 лютага 2023, 11:28

Беларусы сталі прызёрамі Кубка Расіі па міні-футболе

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Два ігракі нацыянальнай зборнай Беларусі па міні-футболе сталі прызёрамі розыгрышу Кубка Расіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сяргей Крыкун разам з таварышамі па маскоўскім клубе КПРФ заваяваў серабро кубкавага турніру. У вырашальным паядынку ў Екацярынбургу масквічы ва ўпартай барацьбе з лікам 3:5 уступілі ў авертайме гаспадарам спаборніцтваў спартсменам мясцовай "Сінары". Дзмітрый Швядко дапамог сваёй камандзе "Газпрам-Югра" перамагчы ў гульні за 3-е месца "Нарыльскі Нікель" 5:4 і заваяваць бронзавыя ўзнагароды.

Сёння Крыкун і Швядко ў Ерэване далучацца да зборнай Беларусі, якая рыхтуецца да заключных матчаў адборачнага турніру чэмпіянату свету 2024 года. Пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера нацыянальнай каманды Аляксея Чэрніка да матчаў у армянскай сталіцы рыхтаваліся яшчэ 17 футбалістаў:

варатары - Аляксей Лукша ("Сталіца", Мінск), Андрэй Чурылін (ФК "Мінск"), Міраслаў Эльяшэвіч ("Вітэн", Орша); палявыя ігракі - Юрый Дубкоў, Арцём Зуёнак, Аляксандр Альшэўскі, Андрэй Семянюк (усе - ФК "Мінск"), Арцём Козел, Ігар Шчэрбіч (абодва - "Сталіца", Мінск), Дзмітрый Лось, Антон Мацвеенка, Аляксей Пінчук, Уладзіслаў Сялюк, Яўген Чарнейка, Дзмітрый Шыманоўскі (усе - ВРЗ, Гомель), Юрый Рабыка, Павел Рагавік (абодва - "Вітэн", Орша).

На пляцоўцы тэхнічнага цэнтра Армянскай федэрацыі футбола беларусы 2 і 4 сакавіка сустрэнуцца з камандай Літвы, а 7 сакавіка завершаць выступленне ў 4-й кваліфікацыйнай групе гульнёй з яе лідарам дзеючым чэмпіёнам свету і Еўропы зборнай Партугаліі. На старце адборачнага турніру беларуская дружына прайграла на выездзе партугальцам з лікам 3:5. Акрамя таго, партугальская каманда двойчы выйграла ў літоўцаў - 6:0 (у гасцях) і 2:0 (дома). Становішча ў гэтым трыа цяпер такое: Партугалія - 9 ачкоў (3 матчы), Беларусь - 0 (1), Літва - 0 (2).

Непасрэдна ў элітны адборачны раўнд кваліфікацыі сусветнага першынства выйдуць пераможцы 12 адборачных груп і 4 лепшыя каманды, якія занялі другія месцы. Астатнія 8 зборных, якія фінішуюць другімі, у стыкавых паядынках вызначаць яшчэ чатырох удзельнікаў элітнай стадыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі