4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па міні-футболе атрымала першую вікторыю ў адборачным турніры чэмпіянату Еўропы 2026 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У сённяшнім намінальна дамашнім паядынку другога тура ў італьянскім Ачырэале беларусы разграмілі каманду Мальты з вынікам 5:0. Пытанне аб пераможцы было знята ў стартавыя 8 мінут, калі Уладзіслаў Сялюк, Дзмітрый Шыманоўскі, Арцём Якубаў і двойчы Сяргей Крыкун пяць разоў паразілі вароты сапернікаў. Пасля перапынку беларуская дружына таксама поўнасцю валодала ініцыятывай, але павялічыць перавагу не ўдалося.
У стартавым матчы кваліфікацыйнай групы 2 каманда Аляксандра Чэрніка ў гасцях згуляла ўнічыю з фаварытам гэтага квартэта зборнай Італіі - 2:2 (галы ў беларусаў забілі Уладзіслаў Сялюк і Сяргей Крыкун), а мальтыйцы прайгралі ў сябе дома зборнай Фінляндыі - 0:5. У другім сённяшнім матчы фіны прымуць італьянцаў у горадзе Вантаа. Дзве наступныя сустрэчы беларуская каманда 6 і 9 сакавіка правядзе ў Венгрыі супраць фінскай зборнай. Расклад астатніх сустрэч нашай каманды ў кваліфікацыі ЧЕ-2026: Беларусь - Італія (11 красавіка); Мальта - Беларусь (16 красавіка).
Пасля завяршэння групавога этапу прамыя пуцёўкі ў фінальную стадыю кантынентальнага першынства атрымаюць пераможцы 10 квартэтаў. Яшчэ чатыры пропускі разыграюць восем лепшых каманд, якія фінішуюць другімі ў сваіх групах. Стыкавыя паядынкі адбудуцца ў верасні 2025 года. Фінальны этап 13-га чэмпіянату Еўропы па міні-футболе з удзелам 16 зборных пройдзе ў студзені - лютым 2026 года на арэнах Латвіі і Літвы, каманды якіх вызвалены ад кваліфікацыі.
Зборная Беларусі толькі аднойчы змагла прабіцца ў лік удзельнікаў фінальнай стадыі чэмпіянату Старога Свету. У 2010 годзе ў Венгрыі каманда Валерыя Дасько не змагла выйсці з групы, прапусціўшы наперад будучага чэмпіёна Іспанію і сярэбранага прызёра Партугалію.-0-