Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
31 студзеня 2024, 12:23

Беларусы рассудзяць матчы зборных Расіі і Узбекістана па міні-футболе

Фота з архіва
Фота з архіва
31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія арбітры рассудзяць таварыскія матчы зборных Расіі і Узбекістана па міні-футболе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэчы, якія пройдуць 1 і 3 лютага ў Ніжнім Ноўгарадзе, будуць судзіць рэферы ФІФА Яўген Жалабкоў і Вольга Паўлюць.

Зборная Беларусі сустрэнецца з узбекскай дружынай 7 і 9 лютага на яе пляцоўцы. З 14 верасня па 6 кастрычніка Узбекістан упершыню стане гаспадаром чэмпіянату свету па міні-футболе. Беларуская каманда не змагла прабіцца ў фінальную стадыю планетарнага форуму, выбыўшы пасля асноўнага этапу кваліфікацыі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі