ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 17 студзеня 2022
Мінск -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 лістапада 2021, 10:38

Беларусы прымуць сербаў у матчы за выхад у фінал ЧЕ па міні-футболе

Фота з архіва
Фота з архіва

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па міні-футболе правядзе сёння вырашальны паядынак за выхад у фінальную стадыю чэмпіянату Еўропы 2022 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На пляцоўцы мінскага палаца спорту "Уручча" падапечныя Аляксандра Савінцава прымуць каманду Сербіі (пачатак у 18.30; прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5"). Два дні таму ў сербскім Крагуевацэ беларусы пацярпелі паражэнне з лікам 1:3. Адзіны мяч у складзе тых, хто прайграў, забіў Дзмітрый Лось. Каб прабіцца ў лік 16 удзельнікаў 12-га кантынентальнага першынства, беларусам неабходна выйграць з розніцай у тры мячы.

У выпадку поспеху па суме двух паядынкаў зборная Беларусі трапіць у папярэднюю групу А, дзе яе сапернікамі будуць гаспадары ЧЕ спартсмены Нідэрландаў, а таксама каманды Украіны і Партугаліі. Фінальны турнір пройдзе ў Амстэрдаме і Гронінгене з 19 студзеня па 6 лютага 2022 года. Зборная Беларусі толькі аднойчы выступала ў фінальнай стадыі чэмпіянату Еўропы. У 2010 годзе падапечныя Валерыя Дасько ў Венгрыі не змаглі выйсці са сваёй папярэдняй групы, уступіўшы будучаму чэмпіёну зборнай Іспаніі і згуляўшы ўнічыю з сярэбраным прызёрам камандай Партугаліі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі