Сцяг Аўторак, 20 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 сакавіка 2025, 12:04

Беларусы правядуць трэці матч кваліфікацыі ЧЕ па міні-футболе

Фота з архіва
Фота з архіва
6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па міні-футболе правядзе чарговы паядынак адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў матчы 3-га тура кваліфікацыйнай групы 2 падапечныя Аляксандра Чэрніка сустрэнуцца ў Будапешце з камандай Фінляндыі (пачатак гульні ў 19.00; прамая трансляцыя на талеканале "Беларусь 5"). Гэту сустрэчу будзе судзіць партугальская брыгада арбітраў, якую ўзначаліць Крышціяну Сантуш. У стартавым матчы адборачнага турніру беларусы згулялі ўнічыю з італьянцамі (2:2), а потым разграмілі мальтыйцаў (5:0). Фіны спачатку абыгралі мальтыйскую каманду (5:0), а затым уступілі італьянскай зборнай (0:2). Таксама сёння італьянцы прымуць у Рэджа-Эміліі мальтыйскую каманду. Турнірнае становішча пасля двух гульнявых дзён: Беларусь - 4 ачкі, Італія - 4, Фінляндыя - 3, Мальта - 0.

Пасля завяршэння групавога этапу прамыя пуцёўкі ў фінальную стадыю кантынентальнага першынства атрымаюць пераможцы 10 квартэтаў. Яшчэ чатыры пропускі разыграюць восем лепшых каманд, якія фінішуюць другімі ў сваіх групах. Стыкавыя паядынкі адбудуцца ў верасні 2025 года. Фінальны этап 13-га чэмпіянату Еўропы па міні-футболе з удзелам 16 зборных пройдзе ў студзені-лютым 2026 года на арэнах Латвіі і Літвы, каманды якіх вызвалены ад кваліфікацыі. Зборная Беларусі толькі аднойчы змагла прабіцца ў лік удзельнікаў фінальнай стадыі чэмпіянату Старога Свету. У 2010 годзе ў Венгрыі каманда Валерыя Дасько не змагла выйсці з групы, прапусціўшы наперад будучага чэмпіёна Іспанію і сярэбранага прызёра Партугалію.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі