Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 лістапада 2022, 12:45

Беларусы прабіліся ў элітны раўнд кваліфікацыі юнацкага ЧЕ па футболе

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты юнацкай зборнай Беларусі (U-17) выйшлі ў элітны раўнд адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У кастрычніку ў Нарвегіі падапечныя Аляксандра Юрэвіча разграмілі равеснікаў з Арменіі (5:2), згулялі ўнічыю з ірландцамі (2:2) і ўступілі гаспадарам спаборніцтваў нарвежцам (0:4). Набраўшы 4 ачкі, беларусы фінішавалі трэцімі ўслед за Нарвегіяй і Ірландыяй і пасля заканчэння спаборніцтваў у астатніх групах увайшлі ў квартэт каманд, якія прадоўжаць барацьбу за пуцёўкі ў фінальную стадыю юнацкага першынства Старога Свету.

У элітны раўнд кваліфікацыі таксама выйшлі каманды Нідэрландаў, Іспаніі, Партугаліі, Англіі, Італіі, Францыі, Германіі, Бельгіі, Нарвегіі, Швейцарыі, Сербіі, Уэльса, Украіны, Чэхіі, Чарнагорыі, Славеніі, Харватыі, Даніі, Босніі і Герцагавіны, Ізраіля, Шатландыі, Польшчы, Фінляндыі, Ісландыі, Ірландыі, Кіпра, Латвіі, Турцыі, Славакіі, Албаніі і Паўночнай Ірландыі.

Жараб'ёўка элітнага этапу адбудзецца 8 снежня ў штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне. Матчы намечаны на вясну 2023 года. Фінальны турнір юнацкага кантынентальнага чэмпіянату з удзелам 16 каманд пройдзе з 17 мая па 2 чэрвеня 2023 года на футбольных арэнах Венгрыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі