Фота Мінспорту
12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па пляжным футболе абыграла французаў з лікам 6:3 у апошнім паядынку першага этапу Суперфіналу Еўралігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Для беларусаў сённяшні паядынак 3-га тура папярэдняй групы В нічога не вырашаў, але яны выйшлі наперад ужо праз паўмінуты пасля стартавага свістка, калі вызначыўся Вадзім Бокач. Да першага перапынку свой гол забіў Ігар Брыштэль, а затым Робін Вернэ адыграў адзін мяч. Адразу пасля аднаўлення гульні вызначыўся Арцемій Дрозд, а ўслед за ім у вароты французаў трапілі Мікіта Чайкоўскі і Ягор Гардзецкі. У трэцім перыядзе Арцемій Дрозд аформіў свой галявы дубль, а ў сапернікаў вызначыліся Антоні Канстант і Лаасамі Салім.
На старце турніру ў італьянскім Альгера каманда Нікаласа Альварада ў напружанай барацьбе атрымала валявую вікторыю над швейцарцамі - 9:6 (галы ў беларусаў: Алег Гапон, Юрый Пятроўскі, Анатоль Рабко - па 2, Ягор Гардзецкі, Яўген Новікаў, Арцемій Дрозд), а ў другім туры разграміла каманду Малдовы з сухім лікам 8:0 (Мікіта Чайкоўскі, Ігар Брыштэль, Вадзім Бокач - па 2, Алег Гапон, Уладзімір Усціновіч). У заключным матчы гэтага квартэта зборная Швейцарыі сустрэнецца з малдаўскай камандай. Становішча каманд цяпер такое: Беларусь - 9 ачкоў (3 матчы), Швейцарыя - 2 (2), Малдова - 2 (2), Францыя - 0 (3). Зборная Беларусі датэрмінова забяспечыла сабе першае месца і пуцёўку ў плэй-оф.
Таксама сёння ў квартэце С чэхі адолелі датчан з мінімальнай перавагай - 2:1. Пазней партугальцы, якія ўжо выйшлі ў чвэрцьфінал, сустрэнуцца з палякамі. Становішча каманд: Партугалія - 6 ачкоў (2 матчы), Чэхія - 4 (3), Польшча - 3 (2), Данія - 0 (3).
У групе А пропускі ў плэй-оф ужо заваявалі дзеючыя чэмпіёны Еўралігі італьянцы і іспанцы, якія сёння ў вочным паядынку вызначаць пераможцу гэтага пула, эстонцы згуляюць з немцамі. Становішча пасля двух гульнявых дзён: Іспанія - 6, Італія - 5, Германія - 0, Эстонія - 0.
Па выніках групавога этапу вызначацца 8 чвэрцьфіналістаў, якія прадоўжаць барацьбу за ўзнагароды. Жараб'ёўка пар 1/4 фіналу адбудзецца сёння вечарам. Турнір завершыцца 15 верасня.
У мінулым сезоне пераможцамі трэці раз у гісторыі сталі італьянцы, якія выйгралі ў фінале ў іспанцаў, а беларусы заваявалі бронзавыя ўзнагароды. У 2021 годзе беларуская зборная заваявала сярэбраныя медалі Еўралігі. Больш за ўсё тытулаў у партугальцаў, якія 8 разоў станавіліся чэмпіёнамі, па 5 разоў турнір выйгравалі каманды Іспаніі і Расіі.-0-