Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 кастрычніка 2024, 17:46

Беларусы перамаглі швейцарцаў у кваліфікацыі чэмпіянату свету па пляжным футболе

Фота з архіва
Фота з архіва
10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па пляжным футболе з перамогі пачала выступленне на другім групавым этапе адборачнага турніру чэмпіянату свету ў іспанскім Кадысе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У стартавым паядынку групы А беларусы ўпэўнена перайгралі каманду Швейцарыі з лікам 9:3. У складзе пераможцаў галявы дубль аформіў галкіпер Міхаіл Аўгустаў, па адным мячы забілі Вадзім Бокач, Ягор Гардзецкі, Ігар Брыштэль, Яўген Новікаў, Юрый Пятроўскі, Іван Канстанцінаў і Алег Гапон. Заўтра беларуская дружына сустрэнецца з італьянцамі, а 12 кастрычніка будзе сапернічаць з датчанамі. На першым этапе беларусы сталі лепшымі ў папярэдняй групе D, разграміўшы зборныя Бельгіі (11:1) і Малдовы (8:4), у 1/8 фіналу атрымалі тэхнічную перамогу над літоўцамі, якія не выйшлі на матч.

У групе В другога этапу выступяць каманды Іспаніі, Партугаліі, Польшчы і Францыі.

Па дзве лепшыя зборныя з кожнага квартэта стануць уладальнікамі пуцёвак на чэмпіянат свету. Фінальная частка 13-га планетарнага форуму пад эгідай ФІФА пройдзе ў пачатку мая 2025 года на Сейшэльскіх Астравах. Зборная Беларусі прымала ўдзел у трох апошніх сусветных чэмпіянатах: у 2024 годзе беларусы занялі чацвёртае месца, а ў 2019 і 2021 гадах не змаглі прабіцца ў плэй-оф. У гэтым сезоне каманда Нікаласа Альварада стала бронзавым прызёрам Еўралігі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі