
22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па пляжным футболе перамагла ў першым паядынку плэй-оф суперфіналу Еўралігі, які праходзіць у італьянскім Альгера, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У чвэрцьфінале беларускія падапечныя іспанскага спецыяліста Нікаласа Альварада абыгралі дзеючых чэмпіёнаў Еўралігі - каманду Швейцарыі з рэзультатам 4:3. 23 верасня ў паядынку за выхад у фінал беларусы сустрэнуцца са зборнай Іспаніі, якая сёння перайграла датчан з лікам 9:5.
На папярэднім этапе беларусы разграмілі сапернікаў з Малдовы (9:1) і Грэцыі (7:2), а таксама ўступілі італьянцам (2:4).
У паўфінал таксама выйшла каманда Партугаліі, сапернік якой вызначыцца пасля заключнага чвэрцьфінальнага матчу Італія - Румынія.
Няўдачнікі 1/4 фіналу павядуць барацьбу за 5-8-я падагульняючыя месцы.
Паўфінальныя сустрэчы адбудуцца 23 верасня, іх пераможцы 24 верасня сустрэнуцца ў вырашальным паядынку за чэмпіёнскі тытул.
У 2021 годзе беларусы ўпершыню ў гісторыі падняліся на п'едэстал гонару Еўралігі, стаўшы сярэбранымі прызёрамі. У мінулым сезоне падапечныя Нікаласа Альварада не выступалі ў Еўралізе, а пераможцамі сталі швейцарцы, яны перамаглі ў вырашальным паядынку партугальцаў, бронзу заваявалі італьянцы.-0-