Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 кастрычніка 2018, 12:53

Беларусы перамаглі сапернікаў з Таджыкістана на Сусветнай шахматнай алімпіядзе ў Батумі

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мужчынская зборная Беларусі перамагла ў дзясятым туры сапернікаў з Таджыкістана на Сусветнай шахматнай алімпіядзе ў Батумі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксей Фёдараў і Уладзіслаў Кавалёў выйгралі свае матчы, а Сяргей Жыгалка і Кірыл Ступак завяршылі паядынкі ўнічыю, што дазволіла беларусам дабіцца поспеху - 3:1. У 11-м туры наша каманда сустрэнецца з шахматыстамі Чылі.

Жаночая зборная Беларусі ў складзе Вольгі Бадзелька, Ланіты Сцяцко, Наталлі Кусянковай і Яны Ільючык разышліся мірам з камандай Славеніі - 2:2. Усе чатыры матчы завяршыліся ўнічыю. Наступную сустрэчу беларускі правядуць супраць саперніц з Ізраіля.

Сусветная шахматная Алімпіяда ў Батумі завершыцца 6 кастрычніка, наступная адбудзецца ў 2020 годзе ў Ханты-Мансійску. У 2022-м лепшыя шахматныя каманды свету прыме Беларусь. Наша краіна атрымала гэта права 4 кастрычніка ў час Генеральнай асамблеі ФІДЭ.-0-

Фота openchess.by

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі