ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 29 ліпеня 2021
Мінск Малавоблачна +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 чэрвеня 2021, 15:14

Беларусы перамаглі палякаў у кваліфікацыі чэмпіянату свету па пляжным футболе

Фота Беларускай федэрацыі пляжнага футбола
Фота Беларускай федэрацыі пляжнага футбола

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па пляжным футболе пераможна пачала выступленне ў адборачным турніры чэмпіянату свету ў партугальскім горадзе Назарэ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў стартавым матчы кваліфікацыйнай групы С беларусы ўпэўнена перайгралі каманду Польшчы з лікам 8:2. Заўтра беларуская дружына сустрэнецца з камандай Нарвегіі, а 23 чэрвеня завершыць першы этап сустрэчай з іспанцамі.

Склады астатніх груп: А - Партугалія, Украіна, Турцыя, Казахстан; В - Італія, Германія, Данія, Румынія; D - Швейцарыя, Францыя, Эстонія, Азербайджан.

Пасля завяршэння групавога этапу па дзве лепшыя каманды з кожнага квартэта выйдуць у чвэрцьфінал і прадоўжаць барацьбу за пуцёўкі ў фінальную стадыю чэмпіянату свету. Па выніках еўрапейскай кваліфікацыі пропускі ў Маскву атрымаюць чатыры каманды. Фінальная стадыя планетарнага форуму з удзелам 16 лепшых зборных з усіх кантынентаў пройдзе ў расійскай сталіцы з 19 па 29 жніўня. Беларуская каманда, якую трэніруе іспанскі спецыяліст Нікалас Альварада, толькі раз прабілася ў фінальную частку сусветнага першынства. У 2019 годзе ў парагвайскім Асунсьёне яна не змагла выйсці ў плэй-оф, заняўшы 3-е месца ў сваёй папярэдняй групе.

На мінулым тыдні зборная Беларусі таксама ў Назарэ прабілася ў Суперфінал Еўралігі. У папярэдняй групе С беларусы разграмілі каманду Турцыі з лікам 8:2, але ўступілі зборным Іспаніі (3:6) і Расіі (3:5). Суперфінал Еўралігі пройдзе 9-12 верасня ў партугальскім горадзе Фігейра-да-Фош. Разам з беларусамі там выступяць зборныя Польшчы, Украіны, Швейцарыі, Італіі, Іспаніі, Партугаліі і Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі