Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 кастрычніка 2019, 09:47

Беларусы паспаборнічаюць за два камплекты ўзнагарод у восьмы дзень ЧС па лёгкай атлетыцы ў Досе

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У восьмы дзень чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы ў Досе беларускія спартсмены будуць прадстаўлены ў двух відах спаборніцкай праграмы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У 20.15 адбудуцца фінальныя спробы лёгкаатлетаў, якія выступаюць у скачках у вышыню. Беларусь прадставіць Максім Недасекаў, уладальнік лепшага выніку сезона - 2 м 35 см. У кваліфікацыі ўраджэнец Віцебска пераадолеў вышыню 2 м 26 см і стаў пятым у сваёй падгрупе А.

У 23.30 пачнуць свой доўгі паход на п'едэстал 54 майстры спартыўнай хадзьбы. Ім трэба будзе пераадолець адлегласць 20 км. Паспрабуе трапіць у тройку мацнейшых беларус Аляксандр Ляховіч.

У медальным заліку беларусы пакуль без узнагарод. У тройцы лідараў зборныя ЗША (8 залатых - 8 сярэбраных - 2 бронзавыя ўзнагароды), Кітая (3-3-3) і Ямайкі (2-3-1).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі