Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 ліпеня 2019, 11:14

Беларусы па пенальці перамаглі Швейцарыю і выйшлі ў плэй-оф кваліфікацыі ЧС па пляжным футболе

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па пляжным футболе атрымала трэцюю перамогу ў кваліфікацыйным турніры чэмпіянату свету ў Маскве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У заключным паядынку папярэдняй групы Е беларусы 22 ліпеня перамаглі сапернікаў са Швейцарыі ў серыі пасляматчавых пенальці 3:2. У час сустрэчы беларускія футбалісты прайгравалі 0:2, але дзякуючы галам Анатоля Рабко і Юрыя Пятроўскага выраўнавалі становішча, перавёўшы гульню ў авертайм, а затым лепш выканалі пенальці. На II Еўрапейскіх гульнях у Мінску беларусы таксама былі мацнейшыя за швейцарцаў у серыі пенальці.

На папярэднім этапе спаборніцтваў у Маскве зборная Беларусі перамагла таксама каманды Турцыі і Літвы. Падагульняючае становішча ў групе Е: Швейцарыя - 6 ачкоў, Беларусь - 5, Літва - 3, Турцыя - 0.

У еўрапейскай кваліфікацыі сусветнага першынства прымаюць удзел 19 каманд. Па выніках першага групавога этапу ў плэй-оф выйшлі па тры каманды з кожнай групы, а таксама лепшая зборная з заняўшых чацвёртыя месцы.

Пераможцы матчаў 1/8 фіналу (23 ліпеня) правядуць другі групавы этап (24-26 ліпеня), пасля якога па дзве лепшыя дружыны атрымаюць прамыя пуцёўкі ў фінальную стадыю сусветнага першынства, а яшчэ адзін пропуск разыграюць каманды, якія занялі трэція месцы на другім групавым этапе. Турнір у расійскай сталіцы завершыцца 27 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі