Фота з архіва
18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тры беларускія ігракі вызначыліся рэзультатыўнымі дзеяннямі ў матчах рэгулярнага чэмпіянату Амерыканскай хакейнай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У ноч на аўторак па мінскім часе "Рокфард" на выездзе з двума беларусамі ў складзе перамог "Аёву" з лікам 4:2. Дзве галявыя перадачы на працягу ўсяго шасці мінут са старту гульні аддаў абаронца гасцей Арцём Леўшуноў, які быў прызнаны другой зоркай сустрэчы. Партнёр Арцёма па "Рокфардзе" Дзмітрый Кузьмін атрымаў асістэнцкі бал пры чацвёртым узяцці варот "Аёвы". У 44 матчах цяперашняга сезона ў Леўшунова 19 (4+15) ачкоў, у актыве Кузьміна 6 (1+5) рэзультатыўных балаў у 30 гульнях.
Таксама сёння "Абатсфард" на сваім лёдзе быў мацнейшы за "Каларада" - 2:1, у абедзвюх рэзультатыўных атаках канадскага клуба паўдзельнічаў Даніла Клімовіч. На 12-й мінуце сустрэчы беларус дапамог вызначыцца Таю Мюлеру, а ў сярэдзіне наступнага перыяду вызначыўся сам, стаўшы тым самым аўтарам пераможнай шайбы. Клімовіч таксама быў названы другой зоркай паядынку, у 41 матчы рэгулярнага чэмпіянату АХЛ на рахунку пінчаніна 21 (15+6) ачко.-0-