Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 мая 2022, 09:53

Беларусы Каралёк і Кулеш у складзе "Кельцы" выйшлі ў "Фінал чатырох" гандбольнай ЛЧ

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандбалісты польскага "Кельцы" ўслед за венгерскім "Веспрэмам" выйшлі ў "Фінал чатырох" Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У дамашнім чвэрцьфінальным матчы чэмпіёны Польшчы ўпэўнена абыгралі французскі "Манпелье" з лікам 30:22. Самым рэзультатыўным у складзе пераможцаў стаў беларус Арцём Каралёк, які закінуў 7 мячоў. На мінулым тыдні ў першай сустрэчы гэтых каманд у Францыі "Кельцы" таксама быў мацнейшым - 31:28. Тады Арцём Каралёк закінуў 5 мячоў, а яшчэ адзін беларус Уладзіслаў Кулеш чатыры разы паразіў вароты сапернікаў.

Першым удзельнікам вырашальнага этапу ЛЧ стаў венгерскі "Веспрэм". У чвэрцьфінальным паядынку ў адказ у гасцях у дацкага "Ольбарга" венгерскі клуб уступіў з розніцай два мячы - 35:37, але за кошт больш значнай дамашняй вікторыі - 36:29 прайшоў далей.

Пераможцы чвэрцьфінальных баталій выступяць у "Фінале чатырох", які пройдзе 18-19 чэрвеня ў нямецкім Кёльне. У мінулым сезоне Лігу чэмпіёнаў выйгралі гандбалісты "Барселоны", якія абыгралі ў вырашальным паядынку "Ольбарг" з рэзультатам 26:23. У матчы за трэцяе месца "Пары Сен-Жэрмен" узяў верх над яшчэ адным французскім клубам "Нантам" - 31:28.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі