Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 верасня 2022, 11:14

Беларусы Ягор Шаранговіч і Уладзіслаў Калячонак вызначыліся галамі ў перадсезонных матчах НХЛ

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Нацыянальнай хакейнай лізе прадаўжаюцца кантрольныя матчы перад стартам новага сезона, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускі нападаючы "Нью-Джэрсі" Ягор Шаранговіч праводзіў у перадсезонцы дэбютны матч і адразу ж вызначыўся закінутай шайбай. На 16-й мінуце паядынку з "Айлендэрс" беларус зрабіў лік роўным. Сустрэча ў выніку скончылася перамогай каманды Шаранговіча - 4:1. Усяго Ягор правёў на лёдзе 14 мінут, нанёс чатыры кідкі і заблакіраваў адзін. Наступны матч "Нью-Джэрсі" правядзе ў пятніцу ў гасцях у "Рэйнджэрс".

Таксама мінулай ноччу ўдзел у гульні супраць "Даласа" прыняў беларускі абаронца "Арызоны" Уладзіслаў Калячонак. На 52-й мінуце сустрэчы беларус закінуў у меншасці, тым самым зраўнаваў лічбы на табло і перавёў гульню ў авертайм. Там аднак удача была не на баку "Арызоны" - паражэнне 3:4. Галявы кідок Калячонка стаў для яго адзіным у матчы, які хакеіст завяршыў з паказчыкам карыснасці 0. Заўтра "каётаў" чакае спарынг супраць "Анахайма".

Новы сезон Нацыянальнай хакейнай лігі стартуе 7 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі