Фота з архіва
13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія баскетбалісты другі раз запар сталі пераможцамі міжнароднага турніру ў Бішкеку, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Юнацкая зборная Беларусі (U-16) атрымала ўпэўненыя перамогі ва ўсіх праведзеных сустрэчах. На старце спаборніцтваў, прысвечаных 80-годдзю Вялікай Перамогі, падапечныя Андрэя Клемезя і Дзіяны Лапцінскай разграмілі дзве каманды з Узбекістана - White Fox - 99:20 і "Сырдар'я" - 102:36, затым перамаглі выхаванцаў Рэспубліканскай школы алімпійскага рэзерву з Алматы - 105:29 і завяршылі спаборніцтвы вікторыяй над юнацкай зборнай Кыргызстана - 84:46. Серабро заваявалі казахстанскія баскетбалісты, бронза дасталася гаспадарам турніру. Лепшым іграком прызнаны адзін з лідараў беларускай зборнай Назар Жданюк.
Міжнародны турнір Кубак Перамогі праводзіўся ў сталіцы Кыргызстана ўжо 14-ы раз.-0-