Фота АФПФ
16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па пляжным футболе другі раз запар заваявала бронзавыя ўзнагароды ў Суперфінале Еўралігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
15 верасня ў італьянскім Альгера ў матчы за трэцяе месца беларусы разграмілі каманду Іспаніі з рэзультатам 6:1.
Пасля паражэння ў паўфінале ад партугальцаў беларусы выйшлі на гульню з баявым настроем і літаральна ў першай жа атацы Анатоль Рабко адкрыў лік. Потым галкіпер Уладзімір Усціновіч і Арцемій Дрозд (двойчы) забілі яшчэ тры галы, а іспанец Рамі адыграў адзін мяч. У апошнім перыядзе Алег Гапон і капітан беларускай дружыны Іван Канстанцінаў давялі справу да разгрому адной з мацнейшых каманд планеты.
У вырашальным паядынку за золата дзеючыя чэмпіёны Еўралігі італьянцы будуць адстойваць свой тытул у гульні з партугальцамі.
У паўфінале беларусы прайгралі Партугаліі з вялікім лікам 3:7, а гаспадары турніру перамаглі іспанцаў у дадатковы час - 4:3.
На папярэднім этапе беларуская зборная заняла першае месца ў групе В, перамогшы каманды Швейцарыі (9:6), Малдовы (8:0) і Францыі (6:3). У чвэрцьфінале беларусы павінны былі сустрэцца з эстонцамі, але тыя адмовіліся ад гульні і атрымалі тэхнічнае паражэнне 0:3.
У мінулым сезоне пераможцамі трэці раз у гісторыі сталі італьянцы, якія выйгралі ў фінале ў іспанцаў (5:4), а беларусы заваявалі бронзавыя ўзнагароды, перамогшы партугальцаў (6:5). У 2021 годзе беларуская зборная заваявала сярэбраныя медалі Еўралігі. Найбольшая колькасць тытулаў у Партугаліі, якая восем разоў станавілася чэмпіёнам, па пяць разоў турнір выйгравалі каманды Іспаніі і Расіі.
Цяпер беларускія падапечныя іспанскага трэнера Нікаласа Альварада будуць рыхтавацца да адборачнага турніру чэмпіянату свету, які пройдзе з 4 па 13 кастрычніка ў іспанскім Кадысе.-0-