Фота sport5.by
8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па пляжным футболе другі раз запар прабілася ў паўфінал чэмпіянату свету, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў першым чвэрцьфінальным паядынку беларусы перамаглі каманду Ірана з рэзультатам 4:3.
Выходзячы на гэту гульню, абодва сапернікі помнілі паядынак за бронзу ЧС-2024, у якім беларусы прайгралі іранцам са значным лікам 1:6. Таму галоўнаму трэнеру беларускай каманды Нікаласу Альварада не трэба было асабліва настройваць ігракоў - яны і самі вельмі імкнуліся ўзяць рэванш. І гэта ім удалося. Пачатак сустрэчы каманды правялі вельмі асцярожна, удзяліўшы галоўную ўвагу абароне. Толькі ў самым канцы першага перыяду лік быў адкрыты - удар Махамада Масумі не здолеў адбіць Міхаіл Аўгустаў.
Пасля перапынку беларусы прыбавілі ў руху, у сярэдзіне другога перыяду Ігар Брыштэль з пенальці ўсталяваў парытэт. Праз дзве мінуты пасля пачатку заключнай трэці матчу Брыштэль вывеў беларусаў наперад. Тут жа ён зарабіў пенальці, але не змог рэалізаваць яго. Аднак у хуткім часе перавага нашай каманды павялічылася - спачатку эфектны мяч забіў Ягор Гардзецкі, а потым вызначыўся Анатоль Рабко. Іранцы не здаваліся і ў канцоўцы здолелі скараціць разрыў да мінімуму, але дагнаць беларусаў не атрымалася.
На першым этапе гэтага турніру зборная Беларусі заняла першае месца ў папярэдняй групе А, атрымаўшы вікторыі над камандамі Сейшэльскіх Астравоў (6:3), Японіі (6:3) і Гватэмалы (12:3).
У паўфінале беларуская зборная сустрэнецца з пераможцам пары Італія - Сенегал. На мінулым планетарным форуме беларусы ўступілі італьянцам у 1/2 фіналу ў серыі пасляматчавых пенальці.
Таксама сёння ў іншых матчах 1/4 фіналу чэмпіёны свету бразільцы згуляюць з іспанцамі, а партугальцы будуць сапернічаць з японцамі.
Паўфінальныя сустрэчы пройдуць 10 мая, вырашальны паядынак за чэмпіёнскі тытул і матч за бронзу адбудуцца 11 мая ў сталіцы Сейшэльскіх Астравоў - Вікторыі. У фінале сусветнага першынства 2024 года ў Дубаі бразільцы з лікам 6:4 перамаглі італьянцаў, заваяваўшы 15-ы чэмпіёнскі тытул.-0-