Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 лютага 2024, 16:24

Беларусы другі раз абыгралі зборную Узбекістана па міні-футболе

Фота з архіва
Фота з архіва
9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па міні-футболе другі раз абыграла каманду Узбекістана ў гасцявым спарынгу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў Ташкенце падапечныя Аляксандра Чэрніка выйгралі з вынікам 2:0. Абодва мячы былі забіты ў першым тайме - спачатку вызначыўся Дзмітрый Шыманоўскі, а потым яго поспех паўтарыў Уладзіслаў Сялюк.

У першай гульні, якая адбылася ва ўзбекскай сталіцы 7 лютага, беларусы атрымалі вікторыю з мінімальнай перавагай у ліку - 3:2. У складзе пераможцаў галы забілі Арцём Якубаў, Дзмітрый Шыманоўскі і Аляксей Лукша. Усяго зборныя Беларусі і Узбекістана сустракаліся паміж сабой 8 разоў. У пяці матчах перамагалі беларусы, двойчы выйгралі ўзбекі, адзін паядынак завяршыўся ўнічыю.

З 14 верасня па 6 кастрычніка Узбекістан упершыню стане гаспадаром чэмпіянату свету па міні-футболе. Беларуская каманда не змагла прабіцца ў фінальную стадыю планетарнага форуму, выбыўшы пасля асноўнага этапу кваліфікацыі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі