Фота з архіва
13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лепшыя гандбольныя клубы Еўропы пасля двухмесячнага перапынку аднавілі паядынкі групавога этапу Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У папярэдняй групе В польскі "Кельцы" не змог прадоўжыць серыю перамог, уступіўшы на сваёй арэне нямецкаму "Магдэбургу" з рэзультатам 25:29. Беларускі лінейны гаспадароў Арцём Каралёк шэсць разоў паразіў вароты сапернікаў і цяпер у яго актыве 32 галы ў гэтым турніры. Аўтсайдар актэта харвацкі "Заграб" змог перамагчы ў Сегедзе венгерскі "Пік" з мінімальнай перавагай у ліку - 27:26. Беларускі легіянер гасцей Ігар Бяляўскі вызначыўся тры разы і на яго рахунку стала 37 мячоў. Лідары групы В гандбалісты іспанскай "Барселоны" ўступілі на выездзе дацкаму "Ольбаргу" - 35:36. Нарвежскі "Кальстад" у сябе дома перамог французскі "Нант" - 29:28. Становішча каманд пасля 11 дзён гульні: "Барселона" - 17 ачкоў, "Ольбарг" - 15, "Нант" - 13, "Пік" - 12, "Магдэбург" - 9, "Кельцы" - 8, "Кальстад" - 8, "Заграб" - 6.
Чарговыя сустрэчы ў групе А адбудуцца 13 лютага. Яе лідар венгерскі "Веспрэм" з беларусам Мікітам Вайлупавым, які закінуў ужо 33 мячы, згуляе ў румынскай сталіцы з бухарэсцкім "Дынама". Польская "Вісла" з Плоцка, за якую выступае беларус Кірыл Самойла, сустрэнецца ў сталіцы Францыі з гандбалістамі "Пары Сен-Жэрмен". У Лісабоне партугальскі "Спортынг" будзе сапернічаць з паўночнамакедонскім клубам "Еўрафарм Пелістэр" з Біталы, а ў нямецкай сталіцы гандбалісты "Берліна" прымуць дацкі клуб "Фрэдэрысія". Становішча каманд пасля дзесяці тураў: "Веспрэм" - 18 ачкоў, "Пары Сен-Жэрмэн" - 14, "Спортынг" - 13, "Берлін" - 12, "Дынама" - 10, "Еўрафарм Пелістэр" - 6, "Вісла" - 4, "Фрэдэрысія" - 3.
Групавы этап фінішуе ў пачатку сакавіка, пасля чаго прамыя пуцёўкі ў чвэрцьфінал атрымаюць па дзве лепшыя каманды з кожнай групы. Клубы, якія зоймуць трэцяе-шостае месцы, паспрачаюцца за асатнія чатыры пуцёўкі ў 1/4 фіналу. Вырашальны этап - "Фінал чатырох" - пройдзе 14 і 15 чэрвеня ў нямецкім Кёльне.-0-