Сцяг Серада, 19 лістапада 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 чэрвеня 2025, 15:15

Беларускім тэнісісткам сталі вядомы саперніцы на старце Уімблдонскага турніру
 

Фота з архіва
Фота з архіва
27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Лондане адбылася жараб'ёўка 138-га Уімблдонскага тэніснага турніру, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У жаночым адзіночным разрадзе выступяць тры прадстаўніцы Беларусі. Лідар сусветнага рэйтынгу Арына Сабаленка ў стартавым паядынку сустрэнецца з канадкай Карсцін Брэнсцін (197-ы нумар рэйтынгу WTA). Экс-першая ракетка планеты Вікторыя Азаранка, якая займае цяпер 105-е месца, згуляе з расіянкай Настассяй Захаравай (94). Аляксандра Сасновіч (108) будзе сапернічаць з прадстаўніцай Францыі Варварай Грачовай (111). Сасновіч прабілася ў асноўную сетку, атрымаўшы тры перамогі ў кваліфікацыі.

Трэці ў сезоне турнір серыі "Вялікага шлема" пройдзе на кортах Усеанглійскага лаўн-тэніснага клуба з 30 чэрвеня па 13 ліпеня. Пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадзе атрымаюць па 2000 рэйтынгавых ачкоў і па 3 млн фунтаў стэрлінгаў. Год таму чэмпіёнамі сталі іспанец Карлас Алькарас і чэшка Барбара Крэйчыкава.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі