Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 ліпеня 2021, 16:31

Беларускім клубам сталі вядомы магчымыя сапернікі ў кваліфікацыі футбольнай Лігі канферэнцый

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне адбылася жараб'ёўка трэцяга кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Футбалісты барысаўскага БАТЭ ў выпадку поспеху ў матчах 2-га круга з грузінскім "Дынама" з Батумі сустрэнуцца з пераможцам пары "Петраклуб" (Малдова) - "Сіваспор" (Турцыя).

Брэсцкае "Дынама", калі пройдзе чэшскую "Вікторыю" (Пльзень), то згуляе з лепшай камандай пары "Жальгірыс" (Каўнас, Літва) - ТНС (Уэльс).

Футбалісты жодзінскага "Тарпеда-БелАЗа" у выпадку перамогі над дацкім "Капенгагенам" будуць сапернічаць з пераможцам матчаў "Лакаматыў" (Балгарыя) - "Словацка" (Чэхія).

Калі чэмпіён Беларусі салігорскі "Шахцёр" пераможа люксембургскі клуб "Фола", то сустрэнецца з лепшай камандай пары "Лінфілд" (Паўночная Ірландыя) - "Борац" (Боснія і Герцагавіна).

Беларускія клубы свае першыя матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнда правядуць 22 ліпеня, сустрэчы ў адказ пройдуць 29 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі