Фота БФКС
5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсменкі заваявалі шэсць узнагарод на міжнародных спаборніцтвах па выездцы Maxima TV, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Ганна Карасёва ў пары з канём Фідэль выйграла абсалютнае першынство фіналу Grand Prix Tour. У праграме Вялікага прыза Ганна Карасёва і Фідэль таксама былі лепшымі, а Алена Масцяніца ў тандэме з Авансам заваявалі бронзу. У абсалютным першынстве Small Tour Ганна Карасёва і Стэп Бай Стэп сталі ўладальнікамі серабра, а ў КЮР - адвольнай праграме пад музыку - яны ўзялі бронзу.
У юнацкім турніры беларуска Алёна Садова на Бельканта стала ўладальніцай бронзавай узнагароды.-0-