Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 чэрвеня 2021, 17:00

Беларускія весляры заваявалі 5 узнагарод на Вялікай маскоўскай рэгаце

7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія майстры акадэмічнага веславання заваявалі пяць медалёў на завершанай у сталіцы Расіі Вялікай маскоўскай рэгаце, якая прайшла 60-ы раз, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе РЦАП па вяслярных відах спорту.

У гонках парных чацвёрак у мужчын залаты медаль выйгралі Уладзіслаў Лакун, Арцём Лапуцін, Яўген Залатой і Кірыл Ціхановіч, якія паказалі падагульняючы час 5 мін 50,885 сек. Яны апярэдзілі два расійскія квартэты. Сярэбраныя прызёры (Уладзімір Гаеўскі, Уладзімір Лаўрэнцьеў, Максім Жаўлачэнка і Аляксандр Сувораў) паказалі вынік 5 мін 57,841 сек. Час бронзавых медалістаў (Аляксей Архангельскі, Ягор Грачоў, Антон Васін, Аляксандр Кавальскі) - 6 мін 00,849 сек.

Яшчэ адным золатам скарбонку беларускай каманды папоўнілі Ягор Шлюпскі і Іван Брынза ў гонках мужчынскіх парных двоек. Час пераможцаў - 6 мін 33,548 сек. У гэтым жа відзе праграмы бронзу на свой рахунак запісалі Арцём Кісялёў і Мікалай Піскуноў - 6 мін 57,084 сек. Паміж імі фінішаваў расійскі дуэт Канстанцін Стасюк і Аляксей Чапяроў - 6 мін 39,752 сек.

Серабро на рахунку жаночай парнай чацвёркі (Настасся Іўлева, Дар'я Новікава, Дар'я Вырупаева, Маргарыта Русак) - 6 мін 40,025 сек. Апярэдзіць беларусак змог толькі расійскі экіпаж (Таццяна Усцялемава, Лізавета Ковіна, Вольга Іназемцава, Яна Меранкова) - 6 мін 33,978 сек.

Яшчэ адну бронзу для беларускай каманды заваявала Аляксандра Кірковіч у стартах жаночых адзіночак лёгкай вагі. Яна фінішавала з часам 8 мін 29,501 сек. Апярэдзіць спартсменку з Беларусі змаглі расіянка Паліна Мухорчава (7 мін 58,581 сек) і малдаванка Юлія Нарывончык (8 мін 15,862 сек).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі