Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 жніўня 2022, 12:28

Беларускія весляры заваявалі 13 узнагарод на адкрытым чэмпіянаце Расіі

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія майстры акадэмічнага веславання сталі ўладальнікамі 13 узнагарод адкрытага чэмпіянату Расіі, які праходзіў у Казані, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У медальнай скарбонцы беларусаў пяць залатых медалёў. Іх заваявалі Філіп Павукоў (адзіночка), Сяргей Валадзько і Дзмітрый Фурман (двойка без рулявога), Яўген Залатой і Мікалай Шарлап (двойка парная), Аляксей Бандзюк, Антон Купалаў, Дзяніс Клімята, Аляксандр Яскель (чацвёрка расхінная), а ў апошні дзень спаборніцтваў на возеры Сярэдні Кабан беларуская мужчынская васьмёрка з рулявой Палінай Кацэвіч прыйшла да фінішу першай.

У падагульняючым камандным заліку зборная Беларусі набрала 1053 ачкі, намнога апярэдзіўшы ўсіх сапернікаў. На другой пазіцыі каманда Масквы (590,6 бала), трэцяе месца ў весляроў з Санкт-Пецярбурга (508). Усяго ў турніры прынялі ўдзел 27 калектываў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі