Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 чэрвеня 2022, 12:36

Беларускія весляры выступаюць на Вялікай маскоўскай рэгаце

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На алімпійскім вяслярным канале ў Крылацкім сёння стартавала Вялікая маскоўская рэгата. Гэтыя спаборніцтвы адны з самых прэстыжных для майстроў акадэмічнага веславання, яны праводзяцца ўжо 61-ы раз, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У турніры ўдзельнічаюць больш за 1200 спартсменаў з Беларусі, Арменіі, Казахстана, Узбекістана, Кыргызстана, Сербіі і Расіі. У складзе беларускай дэлегацыі больш за 100 весляроў, сярод якіх і члены нацыянальнай зборнай краіны. У складзе зборнай Расіі, у прыватнасці, выступяць сярэбраныя прызёры Алімпійскіх гульняў у Токіа Алена Арабінская і Ганна Пракацень, якая з'яўляецца выхаванцам беларускай школы веславання. Сярод ганаровых гасцей рэгаты расіяне Ігар Варфаламееў, які выступаў на першай Вялікай маскоўскай рэгаце ў 1961 годзе, а таксама трохразовы чэмпіён Алімпійскіх гульняў Вячаслаў Іваноў.

Спаборніцтвы пройдуць у некалькіх узроставых катэгорыях і розных класах лодак. Звершыцца рэгата ў нядзелю, 5 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі