Фота Мінспорту
18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Омску стартавалі міжнародныя спаборніцтвы па веласпорце на трэку Гран-пры Омска і Кубак Садружнасці сярод Сібірскіх рэгіёнаў і Рэспублікі Беларусь, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.
У першы дзень Гран-пры Омска спартсмены разыгралі медалі ў скрэтчы, гіце на 200 метраў і гонцы з выбываннем. Па выніках спаборніцтваў у скрэтчы прадстаўнікі Беларусі заваявалі адзін залаты, два сярэбраныя і тры бронзавыя медалі. У мужчын Дзяніс Мазур і Вадзім Адзінец паказалі другі і трэці рэзультаты адпаведна, а ў жанчын бронзу ўзяла Аліна Кароткіна. Перамогу сярод дзяўчат да 18 гадоў атрымала Адэліна Сакун, Дзіяна Лавейка фінішавала другой. У юніёраў трэцім стаў Арцём Барушкаў.
Заўтра на Гран-пры Омска веласіпедысты вызначаць мацнейшых у спрынце і гонцы па ачках. Кубак Садружнасці сярод сібірскіх рэгіёнаў і Рэспублікі Беларусь пройдзе 20 верасня ў дысцыплінах кейрын і мэдысан.-0-