ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Малавоблачна +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 мая 2023, 11:36

Беларускія веласіпедысты заваявалі 35 медалёў на Гран-пры Масквы

Фота з архіва
Фота з архіва

29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На веладроме ў Крылацкім завяршыліся традыцыйныя спаборніцтвы па веласпорце на трэку "Гран-пры Масквы" з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На спаборніцтвах выступілі лідары зборных Беларусі і Расіі, медалі турніру разыгрываліся як у дарослай узроставай катэгорыі, так і ў юніёрскай (17-18 гадоў). За тры дні Гран-пры Масквы беларускія веласіпедысты заваявалі 35 узнагарод, у тым ліку 11 залатых. Сярод асноўных складоў каманд Караліна Бірук стала лепшай у гонцы з выбываннем, Яўген Каралёк выйграў гонку па ачках, а Арцём Зайцаў у звязцы з расійскімі гоншчыкамі атрымаў перамогу ў камандным спрынце.

У спаборніцтвах юніёраў адразу пяць узнагарод вышэйшай пробы здабыла наша Паліна Конрад, якая была мацнейшай у скрэтчы, гонцы-тэмпа, гонцы з выбываннем, гонцы па ачках і мэдысане ў пары з Адэлінай Сакун. Дзве залатыя ўзнагароды выйграў Павел Валуйка, які перамог у скрэтчы і гонцы з выбываннем, яго партнёр па зборнай Вадзім Адзінец святкаваў поспех у гонцы па ачках. Акрамя таго, беларускія веласіпедысты (аснова плюс юніёры) заваявалі на Гран-пры Масквы па 12 сярэбраных і бронзавых медалёў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі