Фота з архіва
15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Кубку мацнейшых спартсменаў па веласпорце на трэку ў Мінску сталі вядомы першыя пераможцы і прызёры, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Першыя камплекты ўзнагарод былі разыграны ў камандных гонках праследавання. Перамогу сярод жанчын атрымала чацвёрка з Беларусі ў складзе Ксеніі Шынкарэнка, Паліны Конрад, Аліны Кароткінай і Ганны Церах, серабро ўзялі дзяўчаты з каманды "Марафон-Тула". Трэцяе месца занялі прадстаўніцы велаклуба "Мінск" Таісія Насковіч, Валерыя Сцепанец, Ангеліна Соліна і Дар'я Гарадко.
Залатыя медалі ў мужчынскай гонцы праследавання заваявала беларуская зборная, у якую ўвайшлі Яўген Каралёк, Сяргей Шаўчэнка, Кірыл Гуцко і Дзяніс Мазур. У фінале нашы хлопцы абышлі веласіпедыстаў маскоўскай каманды "Мангазея". Тройку прызёраў замкнуў яшчэ адзін беларускі квартэт (Вадзім Адзінец, Сцяпан Безгерц, Ілья Слесарэнка, Артур Кірыевіч).
Усяго міжнародныя спаборніцтвы сабралі амаль 150 лепшых трэкавых гоншчыкаў з Беларусі і Расіі, у ліку ўдзельнікаў - чэмпіёны свету і Еўропы. Кубак мацнейшых спартсменаў прадоўжыцца па 19 кастрычніка, веласіпедысты разыграюць дваццаць камплектаў узнагарод (па дзесяць у мужчын і жанчын).-0-