Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 кастрычніка 2022, 11:17

Беларускія веласіпедысткі выйгралі серабро ў каманднай гонцы на чэмпіянаце Расіі

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Санкт-Пецярбургу на веладроме "Лакасфінкс" праходзіць чэмпіянат Расіі па веласпорце на трэку з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У стартавы дзень турніру 12 кастрычніка адбыліся кваліфікацыйныя заезды ў каманднай гонцы праследавання на 4 км, а напярэдадні былі разыграны першыя камплекты медалёў. Зборная Беларусі ў складзе Ганны Церах, Настассі Кіпцікавай, Ірыны Чуянковай, Кацярыны Русак і Таісіі Насковіч заваявала серабро, уступіўшы толькі прадстаўніцам Санкт-Пецярбурга. Мужчынская чацвёрка з нашай краіны паказала ў гэтым відзе 7-ы рэзультат.

У каманднай гонцы сярод спартсменак не старэйшых за 18 гадоў нашы Паліна Конрад, Аліна Кароткіна, Юлія Усава і Ксенія Шынкарэнка сталі бронзавымі прызёрамі. Мужчынская юніёрская зборная Беларусі спынілася за крок ад узнагарод, заняўшы 4-е месца. Таксама ў другі дзень турніру адбыліся фіналы ў камандым спрынце на 750 м, дзе беларуска Варвара Басякова разам з расіянкамі Вольгай Ганчаровай і Лізаветай Леанічовай падняліся на 3-ю прыступку п'едэстала.

14 кастрычніка на чэмпіянаце Расіі па веласпорце на трэку будуць разыграны медалі ў індывідуальнай гонцы і асабістым спрынце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі