
26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У расійскім Майкопе завяршыліся міжнародныя спаборніцтвы па веласпорце на шашы "Нарт Адыгеі" з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У заключны дзень спаборніцтваў спартсмены выяўлялі лепшых у групавой гонцы на 170 км. Першым фінішную рысу перасек прадстаўнік Расіі Пётр Рыкуноў, серабро і бронзу адпаведна заваявалі Яўген Собаль і Сяргей Шаўчэнка з веласіпеднага клуба "Мінск".
Раней пераможцам турніру ў індывідуальнай гонцы сярод моладзі (U23) стаў беларус Марк Грынкевіч, таксама золата юніёрскай змешанай эстаферы (U19) у складзе аб'яднанай беларуска-расійскай каманды выйгралі беларусы Кірыл Гуцко, Вячаслаў Шпакоўскі і Аляксандр Асталоўскі.
Турнір у Майкопе праходзіў у тэрміны чэмпіянату свету і па яго праграме ў трох узроставых катэгорыях. Акрамя беларускіх і расійскіх веласіпедыстаў удзел у "Нарце Адыгеі" прынялі спартсмены з Сербіі, Узбекістана, Казахстана, Туркменістана, Егіпта і Манголіі.-0-