Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларускія велагоншчыкі атрымалі тры перамогі на стартах у Турцыі

Спорт 11.02.2019 | 15:52
Іна Савенка (у цэнтры). Фота minskcyclingclub.com
Іна Савенка (у цэнтры). Фота minskcyclingclub.com

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія велагоншчыкі з каманды "Мінск" атрымалі тры перамогі на шасэйных спаборніцтвах у Турцыі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў беларускай велагрупе.

Адзін з лідараў Таццяна Шаракова заняла першае месца на "Гран-пры Аланіі". У міжнароднай гонцы беларуска апярэдзіла ўкраінку Вольгу Шэкель, якая стала другой і Марыю Навалоцкую з Расіі. Яўген Каралёк, які выступаў за нацыянальную каманду Беларусі, стаў уладальнікам сярэбранай узнагароды ў мужчынскай гонцы.

У другім старце "Гран-пры Газіпаша" беларуска Іна Савенка першая перасекла фінішную лінію. У спаборніцтвах сярод мужчын у гэтай гонцы лепшым быў беларус Браніслаў Самойлаў.

Мацнейшыя беларускія веласіпедысты прадоўжаць падрыхтоўку да шасэйнага сезона ў Турцыі, а затым вернуцца ў Мінск і будуць трэніравацца да чэмпіянату свету па веласпорце на трэку, які з 27 лютага стартуе ў польскім Прушкаве.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Вытворчасць яек у Беларусі У гаспадарках Беларусі штогод атрымліваюць больш як 3 млрд яек. Сярэднестатыстычны беларус за год спажывае 250-300 яек (з улікам прадуктаў, якія маюць у саставе яйкі).