Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 лютага 2023, 16:26

Беларускія валейбалісты здабылі трэцюю перамогу на этапе Маладзёжнай лігі Расіі

3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Лабытнангі і Чэлябінску прадаўжаюцца этапы Маладзёжнай валейбольнай лігі Расіі з удзелам беларускіх каманд, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У пятым матчы 5-га тура МВЛ наша мужчынская юніёрская зборная сустракалася з уфімскім клубам "Беркуты Урала". У кожнай з партый валейбалісты з Башкортастана навязвалі нашай камандзе ўпартае супраціўленне, але кожны раз беларусы аказваліся мацнейшымі ў канцоўках сэтаў. Падагульняючы лік - 3:0 (25:22, 25:19, 25:23). Такім чынам, на этапе ў Лабытнангі ў актыве нашых хлопцаў тры перамогі і два паражэнні, абодва - ад новасібірскага "Лакаматыва-СШАР". За тур да завяршэння рэгулярнага чэмпіянату беларуская зборная ідзе на 11-м месцы сярод 16 каманд лігі, у апошнім матчы 4 лютага нашы юніёры сыдуцца з "Факелам" з Новага Урэнгоя.

Таксама ў пятніцу заключны паядынак у рамках 5-га тура МВЛ сярод дзяўчат правяла жаночая юніёрская зборная Беларусі. Нашы дзяўчаты з лікам 0:3 уступілі "Дынама-Метару", папярэдняя сустрэча каманд таксама завяршылася перамогай клуба з Чэлябінска. Раней на пятым этапе беларускі атрымалі дзве вікторыі над клубам "Цюмень-Прыбой". Пасля 18 матчаў сезона нашы юніёркі займаюць 6-ю пазіцыю сярод 14 удзельнікаў МВЛ. Далей беларускую каманду чакае шосты этап турніру, які пройдзе ў Мінску з 2 па 5 сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі